Чатырнаццаты дзень у Летняй школе «Максіум»
Апошнія заняткі па іспанскай мове ў Летняй школе «Максіум» прайшлі вельмі цікава. Рабяты ўжо ведаюць шмат слоў і выразаў, могуць прачытаць па падручніку асобныя фразы. "Дзякуй" настаўніку і "да сустрэчы" таксама сказалі на іспанскай мове. Магчыма, нехта з іх стане навучэнцам гэтага аб'яднання на наступны навучальны год.
Гульнявыя тэхналогіі заўсёды дапамагаюць засваенню ведаў на замежных мовах на першай ступені навучання. Сумяшчэнне настольных гульняў і англійскай мовы ў Летняй школе спрыяе развіццю цікавасці да вывучэння дадзенага прадмета.
На занятках па Scratch навучэнцы самастойна прыдумвалі сюжэт для анімацыйнай гульні. Выбар спрайтаў быў таксама самастойным. Педагог Шанец А.І. дапамагала навучэнцам правільна напісаць код, каб героі ў гульні маглі рухацца, размаўляць і перамяшчаць прадметы.
Зносіны і сяброўства ў Летняй школе спрыяюць развіццю камунікатыўных навыкаў навучэнцаў не толькі ў рамках заняткаў, але і на перапынках.
