Чым заняць дзіця падчас вясновых канікулаў?
Вось і наступілі вясновыя канікулы - доўгачаканы адпачынак для дзяцей. Гэты тыдзень адпачынку можна максімальна правесці весела і карысна, напоўніць запамінальнымі падзеямі. У гэты міні водпуск запрашаем наведаць аб'яднанні па інтарэсах, дзе кожнае дзіця зможа знайсці занятак на свой густ.
Няхай дзіцячы адпачынак будзе карысным і зарадзіць сіламі на будучую навучальную чвэрць.
