9 дзень. «Асцярожнасць на вадзе»
13.06.2024 г. выхаванцы ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці" адправіліся на экскурсію на Светлагорскую выратавальную станцыю АСВОД. Рабятам паказалі абсталяванне ратавальнікаў, расказалі аб спецыфіцы працы і, вядома, аб правілах бяспекі на вадзе ў летні перыяд. А потым хлопцы наведалі музей ваенна-марскога флота. Тут былі прадстаўлены стэнды, фатаграфіі, экспанаты - усё што звязана з флотам і марской службай.
Атмасфера патрыятызму нікога не пакінула абыякавым. Экскурсія завяршылася памятным фота.