9 дзень "Экскурсія ў Дэпартамент аховы"
Займальная і цікавая экскурсія ў Светлагорскі Дэпартамент аховы, была арганізавана для выхаванцаў аздараўленчага лагера ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі". У ходзе экскурсіі хлопцы маглі прымераць бронекамізэльку, экіпіроўку, пасядзець у спецмашыне аддзялення. Спадабалася выступленне міліцыянера-кінолагу з сабакам, падчас якога былі прадэманстраваны навыкі чацвераногага вартавых парадку. Прадстаўнікі адказных службаў пажадалі рабятам цікавага і бяспечнага адпачынку ў канікулярны перыяд.