6 дзень. Квэст «Пошукавая місія»
10 чэрвеня 2024 года, выхаванцы аздараўленчага лагера Светлагорскага цэнтра тэхнічнай творчасці наведалі гарадскую бібліятэку, дзе для дзяцей была праведзена забаўляльная праграма "Ура канікулы", дзе яны змаглі паспаборнічаць і паказаць на што здольныя.
☀️А таксама ў гэты дзень хлопцы сустрэліся з валанцёрамі пошукава-выратавальнай групы «Пульс». Дзе дзецям расказалі як сябе паводзіць і што рабіць у нестандартнай сітуацыі, як зрабіць, калі ты заблудзіўся, як правільна збірацца на прагулку ў лес і што з сабой узяць, як карыстацца компасам, дэманстравалі ў дзеянні радыёстанцыі. У канцы імпрэзы самыя актыўныя атрымалі памятныя прызы.
