Рус
Бел

31.10.2022 Восеньскія вакацыі разам з намі!!!

Вакацыі - гэта час адпачынку для дзяцей. У першы дзень канікулаў у цэнтры тэхнічнай творчасці юнакі і дзяўчаты праводзяць свой адпачынак з вялікай карысцю. Педагогі дадатковай адукацыі прыклалі максімум намаганняў, каб пачатак канікулаў у аб'яднанні па інтарэсах прайшлі цікава і насычана.

Навучэнцы з задавальненнем канструююць з паперы, плятуць з пацерак упрыгожванні, шыюць падарункі з фетру.

Кожнае дзіця зможа на час канікулаў знайсці занятак на свой густ.