3 дзень. Дзіцячае свята "Лета ў руху"
☀️05.06.2024 выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" наведалі Дом культуры энергетыкаў з забаўляльнай праграмай "Лета ў руху".
☀️А пасля для рабят быў праведзены конкурс малюнкаў “Мая Радзіма Беларусь!”. Гледзячы на малюнкі, можна зразумець, як дзеці шануюць і любяць Радзіму, з якім трапятаннем і ўвагай да яе ставяцца.
