Рус
Бел

17 дзень. Экскурсія ў РАНС

Экскурсія ў РАНС. Сустрэча з работнікам МНС "Будзь асцярожны з агнём!" у рамках рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыму і агню"

На працягу ўсяго знаходжання ў лагеры дзеці не перастаюць вывучаць пытанні бяспечных паводзін. Менавіта з гэтай мэтай 15.07.2022 была наведана пажарная аварыйна-выратавальная частка горада Светлагорска.

Ратавальнікі правялі для дзяцей экскурсію, паказалі тэхніку, пажарныя аварыйна-выратавальныя інструменты, ахвочыя змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі і пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля, прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў.

Уся экскурсія суправаджалася прафілактычнай гутаркай, накіраванай на павышэнне ўзроўню ведаў у галіне пажарнай бяспекі.