14 дзень. Марш-кідок — пункт прызначэння Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту
20 чэрвеня 2023 года ў Светлагорскім ДТСААФ прайшла экскурсія з хлопцамі з летняга лагера ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі". Паўтары гадзіны, праведзеныя выхаванцамі ў аўташколе праляцелі незаўважна, бо экскурсія была разнапланавая і насычаная.
Спачатку, школьнікі наведалі навучальныя класы. З вялікім захапленнем дзеці дашлі ў кабінет прылады аўтамабіля, пазнаёміліся і разгледзелі, з якіх дэталяў складаецца аўтамабіль. У кабінеце ПДР дзеці з цікавасцю разглядалі стэнды з дарожнымі знакамі.
Заключным этапам экскурсіі стала наведванне аўтадрома. З хлопцамі была праведзена гутарка па правілах бяспекі паводзін на дарозе. было дазволена самім пасядзець на месцы кіроўцы, пакруцілі руль, панаціскалі на педалі.
Рабяты атрымалі масу незабыўных уражанняў ад экскурсіі!