Рус
Бел

11 дзень Фізічная падрыхтоўка "Праверка на трываласць" (кропка прызначэння спартыўны комплекс)

15 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" наведалі спартыўна-трэнажорны комплекс у гарадскім парку насупраць ГЦ "Бярозкі". Дзеці з вялікім азартам адчулі сваю сілу і цягавітасць, паспяхова справіліся з усімі выпрабаваннямі. Гэтыя выпрабаванні сталі яркім пацвярджэннем упартасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і працавітасці. Удзельнікі спартыўнага мерапрыемства атрымалі зарад станоўчых эмоцый і шмат добрага настрою.