10 дзень. Квэст «Пошукавая місія» (з удзелам пошукавай групы Пульс)
14 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" сустрэліся з валанцёрамі пошукава-выратавальнай групы "Пульс". Валанцёры расказалі дзецям як сябе паводзіць і што рабіць у нестандартнай сітуацыі, як паступіць, калі ты заблудзіўся,
Апроч гэтага дзеці даведаліся, як правільна збірацца на шпацыр у лес і што з сабой неабходна ўзяць, каб гэты паход быў максімальна бяспечным. Навучылі дзяцей карыстацца компасам, прадэманстравалі ў дзеянні радыёстанцыі. У канцы мерапрыемства для дзяцей была праведзена віктарына, дзе самыя актыўныя атрымалі памятныя прызы.