01.11.2022 Восеньскія канікулы разам з намі!!!
Другі дзень восеньскіх канікулаў навучэнцы Цэнтра Тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі правялі пазнавальна і незабыўна. Кожнае дзіця магло знайсці занятак на свой густ. Рабяты з задавальненнем выпілоўвалі лобзікам, плялі з пацерак, выраблялі аб'ёмныя вырабы з паперы, малявалі на шкле. Дзень прайшоў цікава і прадуктыўна.