Рус
Бел

Сігнал "Увага ўсім!"

Бесперапыннае завыванне сірэн, перарывістыя гудкі на прадпрыемствах, арганізацыях азначаюць сігнал "Увага ўсім!"

Што рабіць, калі вы чуеце гэты сігнал:

  • сігнал "Увага ўсім!", неадкладна ўключыце тэлевізар, радыёпрымач і слухайце паведамленне;
  • У паведамленні будзе перададзена інфармацыя аб характары пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне і дзеянням насельніцтва;
  • Зважайце на паведамленні па гучнай сувязі машын міліцыі, МНС і іншага спецыяльнага транспарту;
  • Не выключайце тэлевізар, радыёпрымач на працягу ўсяго перыяду ліквідацыі наступстваў НС;
  • Калі папераджальны сігнал заспеў вас на вуліцы, знайдзіце бліжэйшую тэле-ці радыёкропку для атрымання больш дакладных інструкцый.