Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы!
Бяспека кожнага чалавека ў першую чаргу залежыць ад яго самога. Аднак у нашым жыцці могуць узнікнуць сітуацыі, з якімі не справіцца без кваліфікаванай дапамогі пэўных спецыялістаў. Варта памятаць, што прычыны ўзнікнення пажараў могуць быць самымі рознымі: ад неасцярожнага абыходжання з агнём да наўмыснага падпалу. «Выкананне правілаў пажарнай бяспекі» - гэта не проста фраза, гэта тыя дзеянні, якія змогуць захаваць жыццё і здароўе Вашых блізкіх.
Невыкананне правілаў пажарнай бяспекі прыводзіць да даволі сумных наступстваў, адным з якіх з'яўляецца ўзнікненне пажару. У гэтым выпадку Вы заўсёды можаце звярнуцца па дапамогу ў службу МНС па нумарах тэлефона 101 ці 112.
Спецыялістамі МНС становяцца не за адзін дзень. З мэтай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных работнікаў МНС у Беларусі ёсць вышэйшая навучальная ўстанова "Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі", размешчаная ў г.Мінск. Калі Вы жадаеце звязаць сваё жыццё з такой высакароднай справай, як выратаванне жыццяў іншых людзей, Вы можаце азнаёміцца з інфармацыяй аб паступленні ў дадзеную навучальную ўстанову на афіцыйным сайце УГЗ МНС у раздзеле «Абітурыенту» або прайшоўшы па гэтай спасылцы: https://ucp.by/areas-of-activity/abiturientu/
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!