Рус
Бел

Шосты дзень 15.10.2022 Пазнавальна-інтэлектуальны турнір "Юны тэхнік"

15.10.2022., у рамках шостага дня, у Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці прайшоў пазнавальна-інтэлектуальны турнір "Юны тэхнік". Мэтай мерапрыемства было паглыбленне творчых інтарэсаў навучэнцаў, пашырэнне кругагляду, развіццё фантазіі і лагічнага мыслення, фарміраванне камфортнага мікраклімату ў дзіцячых аб'яднаннях. Падчас мерапрыемства навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, пагулялі ў гульню "Угадайка", дзе неабходна было назваць інструменты для ручной працы.

Навучэнцы атрымалі вялікі эмацыйны зарад і вялікае задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.