Удзел у жнівеньскай секцыі педагогаў дадатковай адукацыі
27 жніўня 2026 года ў "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" адбылася жнівеньская секцыя педагогаў дадатковай адукацыі. Сярод выступоўцаў былі прадстаўнікі ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік».
Загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Бурко У.І. звярнула ўвагу калег на мэты і задачы Дзяржаўнай праграмы "Беларусь інтэлектуальная", зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. У падпраграме 2 “Дзеці і моладзь - будучыня Беларусі” акцэнтуецца ўвага педагагічных калектываў на павышэнне даступнасці і якасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, падтрымку таленавітай моладзі.
Метадыст Бераснева А.У. акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на тое, што вызначаны новыя арыенціры для ўстаноў дадатковай адукацыі: уцягванне вучняў у навукова-даследчую і тэхнічную дзейнасць, фарміраванне сучасных кампетэнцый у галіне тэхнічных навук, тэхналагічнай граматнасці і інжынернага мыслення.
