Узнагароджанне пераможцаў другога і трэцяга этапаў абласной і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Інфарматыка"
24 чэрвеня 2026 г. у ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» адбылося ўзнагароджанне навучэнцаў, пераможцаў другога і трэцяга этапаў абласной і рэспубліканскай алімпіяды па навучальным прадмеце «Інфарматыка». Дзеці пачулі ў свой адрас словы падзякі за карпатлівую працу, уседлівасць і настойлівасць у дасягненні вынікаў на занятках па спартыўным праграмаванні.
Асобныя словы падзякі педагогу Пікуну В.У., які штогод рыхтуе пераможцаў алімпіяд па праграмаванні розных узроўняў.
