Апошні дзень у лагеры "Юны тэхнік"
Вось і надышоў гэты адначасова радасны і крыху сумны дзень. Лагер «Юны тэхнік» завяршыў сваю працу!
Закрыццё змены прайшло ў фармаце неверагоднай забаўляльнай праграмы "Тэхна-эвалюцыя: фінальны запуск"! За гэтыя дні нашы хлопцы прайшлі шлях сапраўднай эвалюцыі - ад захопленых пачаткоўцаў да ўпэўненых юных інжынераў, канструктараў і праграмістаў!
Сёння былі падведзены вынікі змены, узгадалі нашы лепшыя моманты і ўзнагародзілі самых актыўных, крэатыўных і вынаходлівых хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожны атрымаў заслужаную порцыю апладысментаў! Рабяты ўдзельнічалі ў драйвавых тэхна-конкурсах, разгадвалі хітрыя галаваломкі, танчылі і запускалі свае фінальныя творчыя «рухавікі» на максімум!
Было мора абдымак, шчырых усмешак і памятных фота. Мы сталі сапраўднай тэхнічнай камандай!
За гэтую змену мы паспелі ўсё: ад праграмавання і зборкі робатаў да экскурсій у МНС, ДТСААФ, музеі і карцінную галерэю. Мы вучыліся сябраваць, тварыць і перамагаць!
Мы не гаворым лагеру "бывай", мы гаворым: "Да сустрэчы ў верасні ў аб'яднаннях нашай установы!" Выдатнага і бяспечнага вам працягу лета, хлопцы!
