Рус
Бел

Восьмы дзень у лагеры "Юны тэхнік"

Сёння выхаванцы лагера "Юны тэхнік" настройвалі кантакт з прыродай 🐾 Хлопцы змянілі адвёрткі і канструктары на моркву і капусту - наведалі кантактны заапарк! 🐐🐰Дзеці вывучылі «інжынерныя рашэнні» жывой прыроды (як рухаюцца, абараняюцца і адаптуюцца розныя жывёлы); правялі сеанс абсалютнай мілоты: гладзілі трусоў, кармілі казлянят і фатаграфаваліся з самымі прыязнымі насельнікамі; атрымалі вялізны зарад антыстрэсу і натхнення для новых тэхнічных праектаў. Часам лепшая падзарадка для будучага вынаходніка - гэта проста цёплы пухнаты нос, уткнуўшыся ў далоньку! 😍📸

 

slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid