Рус
Бел

Пяты дзень у Летняй школе «Максіум»

У пятніцу, 5 чэрвеня, навучэнцы Летняй школы "Максіум" працавалі ў групах і на мове праграмавання Scratch стваралі гульню "Пінг-Понг". Нашы старэйшыя навучэнцы дапамаглі дзецям напісаць код, прымусіць герояў рухацца і размаляваць іх у розныя колеры.

Бондар Я.У. на французскай мове знаёміць вучняў з назвай дзён тыдня праз параўнальны аналіз з іншымі мовамі. Рабяты ўжо ведаюць словы і выразы, якія дапамагаюць ім прывітацца, назваць сваё імя і падзякаваць за аказаную паслугу.

Гульні на свежым паветры, рухомыя перапынкі дапамагаюць адпачыць і адцягнуцца ад заняткаў.

Першы тыдзень завяршыў сваю працу. Дзеці задаволеныя атрыманымі ведамі, паводле іх слоў, будуць з нецярпеннем чакаць панядзелка.

slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid