Пяты дзень у лагеры "Юны тэхнік"
Новы дзень лагера прайшоў пад дэвізам "Летніх фарбаў карусель". Мы дадалі яркасці ў нашы тэхнічныя будні! 
Сёння юныя тэхнікі займаліся праектаваннем будучыні (распрацоўвалі дызайн-праекты яркіх дзіцячых пляцовак і атракцыёнаў); вывучалі спектр святла; стваралі калажы і макеты, аб'ядноўваючы прыродныя матэрыялы і элементы канструктараў і мазаікі.
Сёння мы даказалі, што інжынер - гэта не толькі матэматычны склад розуму, але і багатае ўяўленне! 



Сталі ўдзельнікамі забаўляльнага мерапрыемства ў Светлагорскім цэнтры культуры, дзе ўдзельнічалі ў віктарынах, конкурсах, танчылі пад запальную музыку. Усе атрымалі зарад станоўчых эмоцый.
