Адкрыццё выхаваўча-аздараўленчага лагера "Юны тэхнік"
Лета - гэты час не проста для адпачынку, а для неверагодных адкрыццяў, яркіх эксперыментаў і стварэння. 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, адбылося адкрыццё выхаваўча-аздараўленчага лагера "Юны тэхнік". У гэтым годзе старт сезона атрымаўся па-сапраўднаму асаблівым: мы аб'ядналі аздараўленчы адпачынак з навучаннем па тэхнічным кірунку.
Рабяты прынялі ўдзел у раённым святочным мерапрыемстве «Выбар за табой - жыві ярка!», па «карце прыгод» прайшлі ўсе станцыі, даведаліся шмат цікавага, на падвядзенні вынікаў станцавалі фінальны флэшмоб «ПАЗАЛЕЖНАСЦІ».
Наперадзе ў юных тэхнікаў шмат цікавага і захапляльнага!
