Раённы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку

30 мая на базе ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку! 

Дзеці прадэманстравалі свае таленты і крэатыўны падыход да важных пытанняў экалогіі. Узнагароды ўручала начальнік Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лецяга Іна Паўлаўна, якая адзначыла значнасць такіх ініцыятыў для фарміравання экалагічнай свядомасці ў моладзі.
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў!
