Вынікі раённага этапа абласнога конкурсу "Электра-, цеплабяспека"
На базе ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" прайшоў раённы этап абласнога конкурсу малюнкаў і плакатаў "Электра-, цеплабяспека і бяспека пры карыстанні газам у быце вачыма дзяцей" (далей - конкурс).
На конкурс было прадстаўлена 39 работ (малюнкі і плакаты) з устаноў адукацыі раёна.
На падвядзенне вынікаў конкурсу быў запрошаны прадстаўнік Светлагорскай раённай энергагазінспекцыі. Журы ацаніла арыгінальнасць падыходу да раскрыцця тэмы, глыбіню зместу, выразнасць выкарыстоўваных сродкаў, якасць выканання.
Пераможцам раённага этапа ад Светлагорскай раённай энергагазінспекцыі былі ўручаны каштоўныя прызы і дыпломы.
8 работ прадставяць Светлагорскі раён на абласным конкурсе.
