З Днём Перамогі!
Калектыў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» віншуе ўсіх з вялікім святам, з Днём Перамогі!
9 Мая - галоўная, святая дата ў жыцці кожнага з нас. Гэта дзень бязмернай радасці і гонару нашага народа за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў, якія, не шкадуючы жыцця, абаранілі сваю Айчыну. Мы назаўжды захаваем у нашых сэрцах памяць аб іх мужнасці, вернасці абавязку і любові да сваёй Радзімы.
У гэты святочны дзень мы зычым усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой!
