Віншуем з перамогай!
18 красавіка 2026 года ў Гомелі адбыўся рэгіянальны этап рэспубліканскага турніру па робататэхніцы "ROBOQUEST-Індустрыя 4.0".
ROBOQUEST - гэта 21 найскладанейшая кампетэнцыя, дзе каля 400 юных геніяў з усёй Гомельскай вобласці прынялі ўдзел і змагаліся за званне лепшага.
Нашы робаты ў ліку пераможцаў! Навучэнцы ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» пакарылі рэгіянальны этап у Гомелі!
Ззаду засталіся гадзіны зборкі, праграмавання і хвалюючых заездаў, а ў руках у нашых рабят - заслужаныя ўзнагароды! Вінаградаў Уладзіслаў і Мігай Глеб былі ўзнагароджаны дыпломамі I ступені. Віншуем пераможцаў! Вялікая падзяка педагогам і бацькам! Жадаем творчых поспехаў і перамог!
