Вынікі раённага конкурсу "Птушкін дом"
У перыяд з лютага па сакавік 2026 г. на базе ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» праходзіў раённы конкурс на лепшы выраб шпакоўняў (сінічнікаў) для птушак «Птушкін дом».
На конкурс было прадстаўлена 68 работ у намінацыях "Стандартны сінічнік", "Стандартная шпакоўня", "Цуд-шпакоўня", "Цуд-сінічнік". Дадаткова да намінацый конкурсу шляхам адкрытага галасавання былі выбраны лепшыя шпакоўні (сінічнікі).
Журы адзначыла складанасць, арыгінальнасць, якасць выканання работ, выкарыстанне розных матэрыялаў у вырабе і афармленні.
