Вынікі раённага этапа "І няхай пакаленні памятаюць…"
На базе ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" прайшоў раённы этап абласнога конкурсу "І няхай пакаленні памятаюць…", прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў рамках абласной патрыятычнай акцыі "Караблік надзеі".
На конкурс было прадстаўлена 14 работ у намінацыі "Відэафільм" і 28 работ у намінацыі "Графічная паштоўка "Дзякуй табе, салдат!" з устаноў адукацыі раёна.
Журы адзначыла навізну і неардынарнасць падыходу да афармлення конкурсных работ, тэхнічнае рашэнне, высокую якасць і складанасць выканання прадстаўленых работ.
