Раённыя спаборніцтвы па запуску аўтамабіляў у класе "Аэрамабіль", прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны.
Раённыя спаборніцтвы па запуску аўтамабіляў у класе "Аэрамабіль", прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны.
21 лютага 2026 года ў ДУА «Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Саетлагорска «Юны ЭкаТэхнік» прайшлі раённыя спаборніцтвы па запуску аўтамабіляў у класе «Аэрамабіль», прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны. ⭐ Спаборніцтвы па традыцыі праводзяцца ўжо не першы год. Свае мадэлі хлопцы прыдумляюць і канструююць самі, пад чулым кіраўніцтвам сваіх педагогаў - з падручных матэрыялаў, у асноўным, з фанеры.
У якасці рухавікоў выкарыстоўваюцца паветраныя шрубы, не апошнюю ролю ў канструкцыях аэрамабіляў гуляе рыбалоўная гума. ⭐ Спаборніцтвы праводзіліся па двух практыкаваннях: на дакладнасць праезду ў вароты і на далёкасць прабегу мадэлі. ⭐Па выніках спаборніцтва: 🏆першае агульнакаманднае месца заваявала СШ№2, Печышчанская сярэдняя школа; 🏆на другой пазіцыі аказалася СШ№12, 10 🏆 ганаровае 3 месца каманда «Юны ЭкаТэхнік»