Яркае лета стартавала ў Светлагорску!
Яркае лета стартавала ў Светлагорску! ☀️
👍Сёння свае дзверы расчыніў аздараўленчы лагер дзённага знаходжання на базе ДУА «Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі»! І першы дзень выдаўся насычаным!
👍Хлопцаў чакала займальная экскурсія па памятных мясцінах нашага горада. Юныя светлагорцы змаглі дакрануцца да гісторыі, прагуляўшыся па знакавых мясцінах і даведацца пра цікавыя факты аб родным краі.
👍Экскурсія стала выдатнай магчымасцю па-новаму зірнуць на звыклыя вуліцы, адчуць сувязь з мінулым і прасякнуцца гонарам за Светлагорск. Наперадзе яшчэ шмат цікавага і карыснага!
