Майстар-клас «Зроблена ў Беларусі»
Вакацыі - гэта час адпачынку для дзяцей. У першыя дні канікулаў для выхаванцаў аздараўленчага лагера ДУА "Сярэдняя школа № 3 г.Светлагорска" быў праведзены майстар клас "Зроблена ў Беларусі". Рабяты з задавальненнем стваралі шэдэўры, выкарыстаючы ў сваіх працах багатую каляровую палітру вясны. А для хлапчукоў прайшоў майстар-клас "У свеце лега". Мерапрыемства суправаджалася вершамі і загадкамі.
