Гульня "Падарожжа ў краіну прававых ведаў"
18 лістапада 2025 г. у Цэнтры тэхнічнай творчасці прайшла віктарына «Гульня Падарожжа ў краіну прававых ведаў» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Светлагорска». У ходзе мерапрыемства хлопцы адгадвалі загадкі, вырашалі крыжаванкі і рэбусы, адгадвалі «анаграмы». Удзельнікі віктарыны з вялікім задавальненнем выконвалі ўсе заданні і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
