Рус
Бел

Вынікі раённых спаборніцтваў па запуску кідальных мадэляў планёраў

🛩️26 кастрычніка 2024 года на базе ДУА «Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі» прайшлі раённыя спаборніцтвы па запуску кідальных мадэляў планёраў, прысвечаныя памяці Героя Савецкага Саюза, лётчыка-выпрабавальніка П.М.Стэфаноўскага.
🇧🇾 Спаборніцтвы ўрачыста пачаліся з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
🛩️ Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы: на далёкасць і працягласць палёту.

🛩️Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асабістым і камандным заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі.
🛩️Віншуем каманды з паспяховым выступам!