Старт Тыдня дадатковай адукацыі
⚙️У Светлагорскім Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі стартаваў тыдзень дадатковай адукацыі «Якасная дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння - паспяховая будучыня заўтра!».
⚙️На працягу ўсяго тыдня Цэнтр сустракае сяброў! Дзеці знаёмяцца з новымі відамі дзейнасці, удзельнічаюць у майстар-класах.
⚙️У гэты перыяд арганізавана выстаўка творчых работ і дасягненняў вучняў “Свет тэхнічнай творчасці”.
⚙️Запрашаем усіх жадаючых! Будзе цікава!👍👍👍
