Аб'яўляецца набор на новы навучальны год 2024/2025
З 2 па 10 верасня 2024 года ў нашым цэнтры пройдуць дні адчыненых дзвярэй куды мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з тэхнічнай творчасцю. У гэты перыяд будуць арганізаваны:
- Выставы «Свет тэхнічнай творчасці»
- Аглядныя экскурсіі для навучэнцаў школ
- Майстар класы дзе дзеці змогуць паспрабаваць на практыцы розныя напрамкі і выбраць для сябе ўпадабанае
У суботні дзень пройдуць прэзентацыі аб'яднанняў па інтарэсах педагогамі дадатковай адукацыі.
Запрашаем усіх жадаючых у наш цэнтр.
У нашым цэнтры кожнае дзіця знойдзе сабе занятак па інтарэсах!
