1 дзень. Патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца! Дзень адкрыцця лагера.
🥳3 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера ў ДУА “Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі”.
☀️ Дзеці акунуліся ў мора сонца, цяпла і добрага настрою. У лагеры ў гэты дзень былі праведзены тэматычныя гутаркі і інструктажы па правілах дарожнага руху, па пажарнай бяспецы, па правілах захавання бяспекі на водных аб'ектах і іншыя.
🤣 Пасля вясёлай і забаўляльнай праграмы хлопцаў чакаў смачны абед🍽️ і хвілінка адпачынку😴.
Першы дзень у лагеры для хлопцаў прайшоў цікава, займальна. Але лагерная змена яшчэ толькі пачалася і наперадзе ў хлопцаў яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, выпрабаванняў, адкрыццяў і пазітыву. Жадаем усім хлопцам добрага летняга адпачынку!!!
