Рус
Бел

Запрашаем правесці вясновыя вакацыі разам

Вось і наступілі вясновыя канікулы - доўгачаканы адпачынак для дзяцей. Гэты тыдзень адпачынку можна максімальна правесці весела і карысна, напоўніць запамінальнымі падзеямі. У гэты міні водпуск запрашаем наведаць аб'яднанні па інтарэсах, дзе кожнае дзіця зможа знайсці занятак на свой густ. А таксама запрашаем наведаць выставу шпакоўняў, сінічнікаў, пераможцаў і прызёраў раённага конкурсу «Птушкін дом»

Няхай дзіцячы адпачынак будзе карысным і зарадзіць сіламі на будучую навучальную чвэрць.