23.12.2023 Раённы майстар-клас «Майстэрня Дзеда Мароза»
Напярэдадні самага чарадзейнага, радаснага, добрага свята ў годзе 23 снежня 2023 года, у Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці прайшоў займальны, творчы майстар-клас.
Кожны навучэнец стварыў сваімі рукамі навагодні сувенір, які ён зможа падарыць сваім родным і блізкім, а можа настаўнікам, а можа адно аднаму.
Жадаем дзецям радасна сустрэць Новы год, атрымаць жаданыя падарункі, выдатна правесці канікулы.
