Рус
Бел

Вынікі абласнога конкурсу ТэхнаІнтэлект

31 студзеня 2023 г. у г.Гомелі прайшоў абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў «ТэхнаІнтэлект» (далей – конкурс).

Конкурс праходзіў у форме асабістага першынства ў вочным фармаце і сабраў 99 удзельнікаў. Ад Светлагорскага раёна было прадстаўлена 7 работ.

Журы адзначыла высокую якасць і складанасць выканання прадстаўленых работ, арыгінальнасць задумы, вырашыла прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць:

дыпломам 2 ступені - Рубінскага Яфіма, секцыя 4 "Навуковыя даследаванні і эксперымент, астраномія", навучэнца ДУА "Гімназія г.Светлагорска".