Чым заняць дзіця падчас зімовых канікулаў?
Вось і наступілі зімовыя канікулы - доўгачаканы адпачынак для дзяцей, працяты чароўнай атмасферай навагодніх свят. Наперадзе падарункі, ёлка і куча вольнага часу. Як правесці міні-адпачынак весела і з максімальнай карысцю ведае Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Педагогі дадатковай адукацыі прыклалі максімум намаганняў, каб пачатак канікул прайшлі цікава і насычана, правялі розныя інтэрактыўныя гульні, майстар-класы. Працягваюць сваю працу аб'яднанні па інтарэсах - засумаваць на канікулах не атрымаецца. Кожнае дзіця можа знайсці занятак на свой густ.
Няхай дзіцячы адпачынак будзе карысным і зарадзіць сіламі на будучую навучальную чвэрць.